У Менску танк урэзаўся ў слуп



У суботу ў Менску танк Т-72, які ішоў у калоне баявой тэхнікі да месца рэпетыцыі параду да афіцыйна дзяржаўнага дня незалежнасці Беларусі, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп. Пры тым танк упёрся ў слуп і дрэва і ўрэшце спыніўся. 

Інцыдэнт адбыўся на праспекце Незалежнасці насупраць кінастудыі „Беларусьфільм”. Пры гэтым ніхто з людзей не пацярпеў. За дарожным здарэннем назіралі многія. Танк стаўся пашкоджаным з левага боку.

Беларускае Радыё Рацыя