У Менску ў ДТЗ загінула 69-гадовая пасажырка
У Менску 16 снежня ў 9.40 на скрыжаванні вуліц Арлоўская і Нававіленская 66-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем „Ягуар”, здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем „Фольксваген”, паведамляе Следчы камітэт.
69-гадовай пасажырцы „Фольксвагена” былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла ў бальніцы.
У дачыненні да кіроўцы Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкула „Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”.
Фота УДАІ ГУУС Менгарвыканкама
