У Менску ў дзіцячы садок зайшоў лось



Незвычайны выклік паступіў выратавальнікам 15 траўня: каля 5.30 у горад зайшоў лось, паведаміла прэс-служба МНС.

„Яго заўважылі работнікі ДАІ. Каб вызначыць, куды рухаецца жывёла, яны суправаджалі яго па тэрыторыі Заводскага раёна. Лясны госць зайшоў на тэрыторыю дзіцячага садка па вул. Галадзеда, дзе вырашыў, відаць, застацца”, — адзначаецца ў рэлізе.

На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі іншых ведамстваў, уключаючы Менскую лесапаркавую гаспадарку, ГП „Фаўна горада”, ДАІ.

„Была праведзеная цэлая спецыяльная аперацыя, — паведамляе МНС. — Спачатку ласю ўвялі транквілізатар, затым яго адвезлі на абследаванне (пры неабходнасці яму акажуць ветэрынарную дапамогу) і пасля вывезуць з горада і выпусцяць у лесе”.

У жывёліны былі траўмаваныя галава, пярэднія капыты, тулава і яно загінула, не даехаўшы да „Фаўны горада”.

tut.by