У Менску ўганаравалі пераможцаў І этапу конкурсу „Курапаты – народны мемарыял”
У Менску ў Палацы мастацтваў былі ўзнагароджаны ўдзельнікі і лаўрэаты першага этапу конкурсу „Курапаты – народны мемарыял”.
Па словах актывіста грамадскай ініцыятывы „Эксперты ў абарону Кураптаў” Марата Гаравога, першы этап конкурсу доўжыўся з 10 сакавіка 2016 па 22 лютага 2017 года.
– У конкурсе прыняло ўдзел 44 чалавекі, якія прадставілі каля 50 працаў. Некаторыя працы мы паказваем не толькі на экране, але і на здымках. На першым стэндзе паказаны архітэктурна-ландшафтны праект нашых польскіх сяброў – 25-гадовай Юлі Сабалеўскай і 28-гадовага Рафала Ёзвяка з Лодзі. Яны зрабілі вельмі цікавы праект.
Большасць з творцаў, прадставіўшых працы на першы тур конкурсу, атрымалі дыпломы лаўрэатаў і прымуць удзел у другой частцы конкурсу. Па яго выніках будзе вызначаны лепшы праект мемарыялу ахвярам палітычных рэпрэсіяў сталінскіх часоў у Курапатах, – адзначыў Марат Гаравы.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота novychas.by
