У Менску ўручана традыцыйная праваабарончая прэмія



У Сусветны дзень правоў чалавека ў Менску ўручана традыцыйная праваабарончая прэмія ў 3-ох намінацыях – праваабарончай, адвакацкай і журналісцкай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па словах кіраўніка зарэгістраванага ў Літве „Праваабарончага альянсу” Людмілы Гразновай, у гэтым годзе на прэмію прэтэндавалі 11 асобаў і арганізацый. Пераможцаў супольна вызначылі 9 арганізацый

 – Выбіралі няпроста, але ў выніку прыйшлі да такога рашэння, якое задаволіла усіх. 

Людміла Гразнова адзначыла, што ўзнагароджанне адбываецца ўжо 6-ы раз і стала добрай традыцыяй адзначаць лепшых.

Праваабаронцай году была прызнаная кіраўнік Цэнтру прававой трансфармацыі Алена Танкачова.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Не так даўно  Алена Танкачова была падвергнутая рэпрэсіям з боку ўладаў – яе пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі.

Я лічу праваабарончую дзейнасць сваім пакліканнем, не збіраюся яе перапыняць праз нейкія недарэчыня дзеянні, якія зараз прадпрымаюцца беларусімі ўладамі адносна маёй асобы.

Таксама лаўрэатамі Праваабарончай прэміі сталі адвакат Людміла Казак, журналіст Радыё Свабода Алена Панкратава і сайт Праваабарончага цэнтру „Вясна”.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя