У Менску ўвялі абавязковы масачны рэжым



Ва ўсіх без выключэння памяшканнях і ў грамадскім транспарце, у тым ліку таксоўках беларускай сталіцы, цяпер абавязкова трэба быць у масцы. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Менскага гарвыканкама.

Раней абавязковы масачны рэжым з-за пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі ўвялі ў Гомельскай вобласці, Магілёве, Бабруйску і Наваполацку, а таксама ў некалькіх раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН