У Менску з 1 красавіка падаражэюць стаянкі



У Менску з 1 красавіка падаражэюць стаянкі ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», паведамляе прадпрыемства.

Месячны тарыф на захоўванне машын з дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 тон уключна, якія належаць фізічным асобам (акрамя ІП), вырасце з 36 да 38 рублёў.

На паркоўках №15 і №92. для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб цана паслугі за месяц складзе 42 рублі.