У Менску затрымалі 5 крыптавалютчыкаў: іх абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў



Паводле інфармацыі прэс-службы КДК, дзейнасць жыхароў Менска і Еўразвяза па абмене крыптавалют была выяўленая і спыненая Дэпартаментам фінансавых расследаванняў. Сцвярджаецца, што яны выкарыстоўвалі спецыяльна створаны рэсурс, праз які куплялася і прадавалася крыптавалюта, а разлік за яе праводзіўся пераважна наяўнымі. Таксама ў прэс-рэлізе гаворыцца, што работа ў абменніку вялася ананімна і была запатрабаваная «беларускімі суб’ектамі ценявой эканомікі».

У КДК заяўляюць, што такім чынам у мінулым і бягучым годзе з-за мяжы на пастаяннай аснове пераводзіліся грошы фондам, праваабарончым цэнтрам і НКА, якія нібыта падтрымлівалі пратэсты. Паведамляецца, што ўдзельнікі «падазроных пераводаў» былі вызначаныя. Сцвярджаецца, што грамадзяне, фонды і арганізацыі, якія атрымлівалі грошы праз крыптаабменнік, таксама вызначаны.