У Менску затрымалі Адама Бяляцкага
Увечары 13 траўня ў Менску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Адам рыхтаваў адзіночны пікет салідарнасці. Да метро «Каменная горка» ён выйшаў з плакатам у падтрымку палітзняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
«Ён іх вельмі шкадаваў. Лічыў прысуд несправядлівым і антыгуманным», — кажуць пра прычыну такога ўчынку.
Адам Бяляцкі будзе чакаць суда на Акрэсціна.
„Наша Ніва”
