У Менску затрымалі Анатоля Латушку – стрыечнага брата Паўла Латушкі



У панядзелак у Менску затрымалі Анатоля Латушку — стрыечнага брата Паўла Латушкі.

З ім уначы затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну жанчыну (1963 года нараджэння).

Паводле папярэдняй інфармацыі, ім ставяць у віну артыкул „хуліганства”  за маляванне праз шаблонаў „Пагоні”. У іх прайшлі ператрусы, затрыманым абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

На мінулым тыдні стала вядома, што на Яну Латушка — дачку Паўла Латушкі — завялі крымінальную справу і арыштавалі кватэру.

[manual_related_posts]