У Менску затрымалі артыста камернага хора Дзяніса Іванова



Хлопца вывелі наўпрост з працоўнага месца, паведамляе TUT.BY.

У Менску на працоўным месцы затрыманы артыст камернага хору Дзяніс Іваноў. Яго адвезлі ў Савецкі РУУС сталіцы.

Іванова раней затрымлівалі двойчы: увосень 2020 года і ў студзені гэтага года. Што стала прычынай сёняшняга затрымання, пакуль невядома.