У Менску затрымалі былога следчага, які звольніўся на знак пратэсту



1 лютага ў Менску затрымалі былога следчага Мікіту Старажэнку. 28-гадовы мужчына быў затрыманы ў адным з гандлёвых цэнтраў. Па папярэдняй інфармацыі, узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК („Распальванне варожасці”), паведамляюць праваабаронцы.

Старажэнка звольніўся са Следчага камітэта ў жніўні 2020 года, напісаўшы ў сацсетках, што яго сумленне чыстае. Яму налічылі амаль 15 тысяч рублёў за кампенсацыю кошту навучання. У красавіку 2021 года Старажэнку засудзілі да 15 сутак за «пікетаванне». У траўні ўказам Лукашэнкі ён пазбавіўся спецыяльнага звання старшага лейтэнанта юстыцыі запасу. Пасля звальнення Старажэнка працаваў юрыстам.

[manual_related_posts]