У Менску затрымалі чацвярых веласіпедыстаў



Увечары 7 жніўня ў Менску затрымалі ўдзельнікаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці.

Вядома, што ў затрыманнях бралі ўдзел супрацоўнікі АМАПа, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Масавыя затрыманні каля 22 гадзін адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымлівалі разам з роварамі, паведамляюць праваабаронцы.

Аднаго з затрыманых у раёне Акадэміі навук забрала хуткая дапамога. Медыкам перадалі яго з аўтазаку. Прэс-сакратар МУС папярэдне паведаміла, што ў затрыманага здарыўся прыступ эпілепсіі. Цяпер ён шпіталізаваны.

Спіс затрыманых Уладзіслаў Лакутэш Кацярына Ластоўская Юлія Гагуліна (ёй зламалі руку пры затрыманні. Яна цяпер у лякарні №6) Раман Жарабцоў (Кастрычніцкі РУУС)