У Менску затрымалі музыканта Наталлю Капыцько



У Менску затрымалі музыканта і педагога Наталлю Капыцько. Жонка беларускага кампазітара Віктара Капыцько змешчаная ў ізалятар на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў ФБ журналістка Ірына Халіп.

Паводле інфамацыі Ірыны Халіп, Наталлю затрымалі за тое, што 12 лістапада мінулага года ў дзень гібелі пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, у вакне кватэры Капыцькоў гарэла свечка.

Суд мусіць адбыцца сёння, 7 снежня. Кампазітара папярэдзілі, што перадачы на Акрэсціна не прымаюць.