У Менску затрымалі студэнтку Глафіру Жук



Дзяўчыну затрымалі за два дні да яе дня нараджэння.

Прыйшла падтрымаць студэнтаў — апынулася на Акрэсціна. Учора затрымалі студэнтку журфака Глафіру Жук. Яна паспела паведаміць бацькам, што яе вязуць у Маскоўскае РУУС за тое, што 14 траўня яна прыйшла да Дома Правасуддзя, дзе пачынаўся разгляд „Справы студэнтаў”, паведамляе тэлеграм-канал zhurffuck.

Дзяўчыну затрымалі за два дні да яе дня нараджэння. Сваё 20-годдзе яна сустрэне за кратамі.

Глафіра працавала каля суда для „Народнай Волі”, яе матэрыял у той дзень выйшаў на сайце выдання.