У Менску затрымалі як мінімум 13 блогераў і адміністратараў тэлеграм-чатаў



У Менску 2 сакавіка адбываюцца масавыя затрыманні адмінаў мікрараённых і профільных тэлеграм-чатаў. Такая інфармацыя прыйшла з Каменнай Горкі, Матусевіча, Першамайскага раёна, а таксама ад вольнага прафсаюза студэнтаў, паведамляе  @nashaniva.

У Менску таксама вядома пра затрыманне некалькіх чалавек:

  1. Такарчук Вольга, блогерка, якая вядзе свой YouTube-канал;

  2. Таптуноў Анатоль, супрацоўнік Epam;

  3. Паршанкоў Аляксандр (БДУ);

  4. Пратасеня Андрэй (БДУ);

  5. Новікаў Аляксандр;

  6. Літвін Руслан.

Да Літвіна раніцай прыехалі дадому. Са слоў жонкі забралі „за абразу супрацоўніка міліцыі” (пад пастом у сацыяльных сетках пакінуў непрыстойны каментар). Ці затрыманы ён у рамках адміністрацыйнага працэсу або крымінальнай справы – пакуль невядома.

У раёне Каменнай Горкі затрыманыя не меней чым за 20-ць чалавек. Сярод іх:

1. Карташоў Канстанцін;

2. Карташова Алена;

3. Саболька Алена;

4. Саболька Яўген;

5. Спісак Вольга;

6. Спісак Дзмітрый;

7. Пунько Дзмітрый.

spring96.org