У Менску затрыманая прадстаўніца „Белсата” у Беларусі Ірына Слаўнікава



У Менску затрыманая прадстаўніца польскага тэлеканала „Белсат” у Беларусі Ірына Слаўнікава.

У ноч на 30 кастрычніка яна прыляцела з Егіпта. Але сваякі, якія прыехалі сустракаць яе, так і не дачакаліся яе ў зоне прылёту. Яны лічаць, што медыяменеджэрку затрымалі проста ў аэрапорце.

Разам з Ірынай перастаў выходзіць на сувязь і яе муж Аляксандр Лойка. Верагодна, ён таксама затрыманы, паведаміў у Фэйсбуку намесьнік дырэктара „Белсату” Аляксей Дзікавіцкі. Ён адзначыў, што памежнікі і мытнікі заявілі бацьку Ірыны, што нікога не затрымлівалі.