У Менску затрыманая журналістка Анастасія Захарэвіч



Журналістка „Зялёнага партала” Анастасія Захарэвіч затрыманая ў Менску, дзе сёння праходзіць Марш людзей з інваліднасцю. Затрыманне адбылося на праспекце Незалежнасці недалёка ад ГУМа.

„Стаяла проста каля праспекта, амапаўцы кінуліся за ёй. Яна — у кветкавы магазін. Там яе і затрымалі”, — распавёў „Радыё Свабода” відавочца здарэння.

Захарэвіч ужо затрымлівалі 5 верасня, калі яна асвятляла ў Менску марш жанчын. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КоАП) і арыштавалі на сем сутак.

belapan.by