У Менску затрыманы лекар, які незаконна выводзіў людзей з запою



Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Менска затрыманы 35-гадовы лекар аднаго са сталічных медыцынскіх цэнтраў, які незаконна выводзіў людзей з запою, выязджаючы да іх дадому.

Афіцыйна мужчына працаваў у медцэнтры і займаўся вывядзеннем людзей з запою, а неафіцыйна — браў заказы на зняцце пахмелля. Пры правядзенні гэтай працэдуры выкарыстоўваў прэпарат „Дазепам”, які мае псіхатропны эфект. Супрацоўнікі медыцынскага цэнтра не ведалі, што калега займаецца гэтым.

Лекара затрымалі на адным з візітаў у доме па вуліцы Шчарбакова. Падчас асабістага вобшуку ў яго было знойдзена і канфіскавана 8 ампул, 21 таблетка і 2 шпрыцы з „Дазепамам”.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК.

belapan.by