У Менску затрыманы Сяргей Стрыбульскі, былы фігурант справы „Белага Легіёна”



Праваабаронцам вядома, што сілавікі яго моцна збілі. Цяпер мужчына знаходзіцца на Акрэсціна. Затрыманне адбылося яшчэ перад Днём Волі. Пакуль невядома, у якім статусе знаходзіцца Стрыбульскі і ў межах якой справы яго затрымалі.

Фота: Свабода

Сяргей Стрыбульскі затрымліваўся вясной 2017-га, калі адбылася „зачыстка” былых сябраў „Белага Легіёна”. Некалькі месяцаў ён правёў за кратамі. Спачатку затрыманых абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да „масавых беспарадкаў”, пасля — у „стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання”. У выніку крымінальную справу закрылі за адсутнасцю складу злачынства. Восенню 2021-га Стрыбульскага затрымлівалі па абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах.