У Менску затрыманы журналіст БелаПАН Павел Дабравольскі



 Журналіста інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Паўла Дабравольскага затрымалі днём 30 кастрычніка ў Менску.

У 12.36 у рэдакцыю ад яго паступіла паведамленне з тэкстам: „Міліцыя ў масках прыйшла”. У гэты час ён знаходзіўся не ў офісе. Пасля гэтага мабільны тэлефон Дабравольскага стаў недаступны, на паведамленні ў месенджарах ён таксама не адказваў.

Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч паведаміла БелаПАН, што Дабравольскі дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС Менска ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Парушэнне якога канкрэтна артыкула КаАП ставіцца ў віну Дабравольскаму, пакуль невядома.

Паводле слоў Ганусевіч, да суда Дабравольскі будзе знаходзіцца ў месцах часовага ўтрымання.

belapan.by