У Менску здзейснены напад на АЗС



У Менску мужчына напаў з нажом на аўтазаправачную станцыю.

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, 4 студзеня ў 10.12, знаходзячыся на адной з аўтазаправачных станцый па вуліцы Ціміразева, мужчына, пагражаючы прадметам, падобным да абрэзу стрэльбы, запатрабаваў у аператараў АЗС выручку. Аднак тыя не разгубіліся і не спалохаліся, дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з інструкцыяй і змаглі перадаць сігнал трывогі праваахоўным органам.

Ужо праз дзве хвіліны да АЗС прыбылі два нарады дэпартамента аховы МУС. Убачыўшы іх, нападнік выкінуў муляж зброі і паспрабаваў збегчы, аднак быў затрыманы. Ім аказаўся раней не судзімы менчук 1977 года нараджэння.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, эксперты ўпраўлення ДКСЭ па Менску. Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.

belapan.com