У Менску зноў праблемы з вадой



29 ліпеня на вуліцы Мазурава ў Менску прарвала трубу. Уцечку лакалізавалі, але ў бліжэйшыя тры дні магчымае пагаршэнне якасці вады, паведамляе «Менскводаканал». „Магчымае пагаршэнне якасці вады ў бліжэйшыя трое сутак», — паведамілі на прадпрыемстве. «Менскводаканал» арганізаваў падвоз вады ў цыстэрнах да жыхароў Фрунзэнскага і Маскоўскага раёнаў. Раней у чэрвені ўжо былі праблемы з вадой у азначаных раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя