У Менску зноў затрыманы Вячаслаў Касінераў



2 мая актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава затрымалі супрацоўнікі АМАПа ля будынка суда Цэнтральнага раёна Менска прыкладна ў 13.30. Яны не назвалі сябе, не растлумачылі прычыну затрымання і павезлі актывіста ў невядомым кірунку.

Напярэдадні Касінераў быў у ліку групы затрыманых удзельнікаў санкцыянаванага мітынгу, праведзенага Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы сталіцы. Увечары яго адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу.

2 мая каля будынка суда Касінераў разам з іншымі актывістамі чакаў разгляду адміністрацыйных спраў у дачыненні да іншых затрыманых 1 мая. У суд іх пакуль не прывезлі.

На афіцыйным першамайскім мітынгу ў парку Перамогі былі затрыманыя прыхільнікі апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў і Андрэй Шыпулін, а таксама ўдзельнік мітынгу Сяргей Тарасенка. Пазней Пагарцава і Тарасенку адпусцілі, а Спарыша, Троцкага і Шыпуліна адправілі да суда ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Да пачатку мітынгу быў таксама затрыманы актывіст апазіцыі Яўген Афнагель, але яго адпусцілі без складання пратакола. Статкевіч наведаў 1 мая іншую акцыю — мітынг БКДП у Кіеўскім скверы.

БелаПАН

[manual_related_posts]