У Менску з’явіцца помнік Уга Чавесу



01У Менску на вуліцы Казіміраўскай будзе ўсталяваны памятны знак былому прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу. Памятны знак будзе ў форме двухузроўневай акружнасці. Да яго вядуць тры дарожкі. На цэнтральнай выспачцы ўсталююць гранітны камень з памятнай шыльдай. За ім размесцяць два флагштокі, на якіх будуць лунаць сцягі Венесуэлы і Беларусі. Аб’ект ўпрыгожаць кветкі і хмызнякі.

Пра гэта распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» галоўны інжынер прадпрыемства «Спецпаркбуд» Зміцер Русін. Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё памятнага знака адбудзецца ў верасні.

Беларускае радыё Рацыя

Фота loveopium.ru