У Марачоўшчыне адзначалі дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі



У Марачоўшчыне адзначана чарговая гадавіна з дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. Тадэвуш Касцюшка –  палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 года, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

Сёлета на святкаванне прыехалі прадстаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША, Польшчы і Украіны, вялікая дэлегацыя з Польшчы, дэмакратычная грамадскасць Берасцейшчыны і мясцовыя жыхары.

Кажа 80-цігадовая ўраджэнка Косава:

Ён нарадзіўся ў нашым мястэчку, у якім я жыву і таксама народжаная. І хрысціўся ў нашым касцёле. За народ змагаўся.

Праваабаронца з Берасця Уладзімір Вялічкін: Як у такі дзень можна застацца ў хаце. У дзень нараджэння нашага героя. Кожны сапраўдны беларус мусіць быць тут.

Анатоль Дзідэнка, консул Украіны ў Берасці: Мы разам тут адзначаем свята – дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя.

Пётр Казакевіч, генеральны консул у Берасці Рэспублікі Польшча: На пачатку лютага мы ўсе прыязджаем сюды святкаваць дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі, нашага супольнага героя.

Дэлегацыя з Кобрына ехала ў Косава праз Малыя Сяхновічы, дзе, магчыма, нарадзіўся Касцюшка і Крупчыцы, дзе адбыўся жорсткі бой з расейскімі акупантамі.

Сёлета ў Доме-музеі Касцюшкі была арганізаваная выстава мастацкіх твораў. Як заўсёды госці і гаспадары музея абмяняліся падарункамі. Ад польскай фундацыі імя Касцюшкі дзве ўзнагароды атрымаў арганізатар збору грошай на помнік Касцюшкі Глеб Лабадзенка.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]