У месцах пазбаўлення волі часова адмененыя ўсе спатканні



У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні „ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Паводле яе слоў, пакуль складана сказаць, на які тэрмін адмененыя спатканні, такая мера будзе дзейнічаць „да асаблівага распараджэння”.

Пры гэтым для прафілактыкі ВРВІ ў восеньска-зімовы перыяд дазволеная раз на месяц дадатковая перадача асуджаным гародніны, садавіны і вітамінаў вагой да 10 кг.

Фота zautra.by