У метро Пецярбурга затрымалі беларуса з гранатай



Грамадзянін Беларусі 11 кастрычніка спрабаваў пранесці гранату часоў Другой усясьветнай вайны на станцыю «Пралетарская» у метро Санкт-Пецярбурга, перадае «Фонтанка».

42-гадовы мужчына ў час пік прайшоў праз рамку мэталадэтэктара, прыбор спрацаваў, паліцыянты спынілі мужчыну для агляду. Калі ў ягонай торбе знайшлі гранату, мужчыну накіравалі ў паліцыю, а гранату — на экспертызу. Станцыю ў гэты час эвакуявалі, яна не працавала больш за гадзіну.

Далейшы лёс беларуса не ўдакладняецца, як і тое, зь якой мэтай ён правозіў гранату і як яе здабыў. У Расеі за незаконную перавозку боепрыпасаў могуць прысудзіць штраф, папраўчыя работы, абмежаванне волі ці пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.