У Міністэрстве аховы здароўя новае кіраўніцтва



Супрацоўнікам Міністэрства аховы здароўя прадставілі новае кіраўніцтва, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ведамства.

Намеснікам міністра аховы здароўя прызначаны Барыс Андрасюк, генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Белмедтэхніка” — Мікалай Кудзяньчук, генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Белфармацыя” — Валянціна Ігнаценка.

Раней гэтыя пасады займалі чыноўнікі, затрыманыя ў межах справы аб карупцыі ў ахове здароўя.

Андрасюк, які змяніў затрыманага Ігара Ласіцкага, узначальваў адно з упраўленняў Міністэрства аховы здароўя, а апошнім часам кіраваў санаторыем „Беларусь” на крымскім курорце Місхор. Кудзяньчук, які змяніў Аляксандра Шарака (знаходзіцца ў СІЗА КДБ), раней працаваў ва ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама. Ігнаценка змяніла Вячаслава Гніція, таксама падазраванага ў хабарніцтве. Раней яна працавала ў магілёўскай „Фармацыі”.

Фота прэс-службы прэзідэнта

[manual_related_posts]