У Мінпрацы расказалі, у каго ў Беларусі самыя высокія пенсіі



У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі, у якіх катэгорый самыя высокія пенсіі. Такая інфармацыя была агучана ў ходзе анлайн-канферэнцыі, якая адбылася на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Ад наведвальніка сайта прыйшло пытанне: „Існуе меркаванне, што самыя высокія пенсіі ў былых дзяржслужачых і ваеннаслужачых. Ці так гэта? І наогул цікава, хто ў Беларусі атрымлівае самую высокую пенсію”.

Намеснік міністра Валерый Кавалькоў падкрэсліў, што да кампетэнцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адносяцца пытанні пенсійнага забеспячэння грамадзян. „Самыя высокія памеры пенсій у сістэме сацыяльнай абароны атрымліваюць работнікі лётнага і лётна-выпрабавальнага складу грамадзянскай авіяцыі, а таксама асобы, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і іх утрыманцы”, – сказаў ён. Што датычыцца пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, то гэта пытанне адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства абароны, дадаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, памеры пенсій у рэгіёнах рэспублікі адрозніваюцца. „Гэта абумоўлена, як правіла, узроўнем аплаты працы, які ў сваю чаргу залежыць ад структуры эканомікі ў рэгіёне, – растлумачыў Валерый Кавалькоў. – Найбольш высокія сярэднія паказчыкі пенсій – у Мінску”.

belta.by