У Мінску п’яны „хімік” парваў штаны сілавіку і паспрабаваў яго ўкусіць
У дачыненні 28-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна распачалі крымінальную справу па артыкуле „Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Яе ўжо адправілі ў суд, паведамляе minsknews.by. Цяпер ён у камеры СІЗА, ад дачы паказанняў адмовіўся. Яму можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.
