У Менску зменены нарматывы спажывання цяпла ў дамах без прыбораў групавога ўліку



Менскі гарадскі выканаўчы камітэт устанавіў новыя нарматывы фактычнага расходу цеплавой энергіі ў жылых дамах, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку расходу цяпла. Адпаведнае рашэнне Менгарвыканкама нумар 4137 ад 4 снежня 2017 года афіцыйна апублікавана 13 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нарматыў фактычнага спажывання цеплавой энергіі на ацяпленне 1 кв.м агульнай плошчы жылых памяшканняў на кастрычнік 2017 года ўстаноўлены ў памеры 0,0124 Гкал/кв.м, а на падагрэў 1 куб.м вады на кастрычнік 2017 года – 0,0767 Гкал/куб.м.

Такія нарматывы ўстаноўлены на падставе ч.2 п.29 палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Рашэнне Менгарвыканкама ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

belta.by