У ’’Модны чацверг’’ у Берасці каталіся на тралейбусе
’’Вязі мяне, тралейбус’’ – мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Яно адылося ў межах цыклу ’’Модны чацверг’’ пад дэвізам ’’Музей – моднае месца’’.
„Большасць удзельнікаў – навучэнцы сярэдніх школ і іх бацькі”, – распавёў дырэктар музея Аляксей Міцюкоў:
– Мы працягваем свой цыкл культурна-масавых мерапрыемстваў “Модны чацвер”. Адрозненне ад мінулага года ў тым, што цяпер мы не запрашаем нейкага амысловага, канкрэтнага чалавека, а распавядаем у сваіх праграмах аб установах, аб арганізацыях, аб галінах нашага жыцця і жыццядзейнасці.
Наведвальнікі музея змаглі пракаціцца па спецыяльнаму маршруту з наведваннем электрападстанцыі і прынялі ўдзел у конкурсе ’’Лепшы пасажыр’’.
Беларускае Радыё Рацыя
