У Мсціслаўскім раёне егер застрэліў па неасцярожнасці паляўнічага



54-гадовы мсціслаўскі егер падазраецца ў забойстве па неасцярожнасці 41-гадовага паляўнічага.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, вечарам 23 траўня падазроны ў лясным масіве каля вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна падчас палявання, прыняўшы пацярпелага за дзікую жывёлу, зрабіў у яго бок адзін стрэл, ад якога той загінуў.

Пра здарэнне падазроны сам паведаміў у праваахоўныя органы.

З месца здарэння ўзятыя паляўнічая стрэльба, патроны, гільзы, адзенне падазронага і пацярпелага. У межах крымінальнай справы прызначаныя неабходныя экспертызы.

Справа расследуецца па ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

belapan.by