У музеі Купалы прайшоў дабрачынны аўкцыён
Усе дзіцячыя малюнкі, выстаўленыя на аўкцыён у сталічным музеі Янкі Купалы, знайшлі сваіх пакупнікоў. Некаторыя за сімвалічны кошт, некаторыя за сур’ёзныя грошы.
Пра дабрачынную імпрэзу, прысвечаную дапамозе бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, распавядае супрацоўніца Купалаўскага музея Вольга Пархімовіч:
– Адбыўся дабрачынны аўкцыён у падтрымку дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”. Вынік дзіцячага мастацкага праекта, які мы пачалі яшчэ ў снежні 2016 года, Каляды малявалі дзеткі з аўтызмам, ім дапамагалі студэнты з мастацкага каледжа. Пасля гэтыя работы мы размясцілі на сценах нашай выставачнай залы, паўтары месяцы яны знаходзіліся ў залі. Нам не хацелася, каб нашы супрацоўніцы проста знялі гэтыя работы, таму вырашылі зрабіць аўкцыён.
У дабрачынным аўкцыёне ўзялі ўдзел знакавыя беларускія спартоўцы, або іх сем’і, жонкі некаторых амбасадараў краін Еўразвязу. А таксама прафесійныя мастакі, якія таксама выставілі на дабрачынны продаж свае карціны.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск