У музеі Ракетных войскаў з’явіліся новыя экспанаты
Беларускі музей Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, які месціцца ў Пінску, дапоўніўся новымі экспанатамі і чакае абнаўлення тэхнічна-матэрыяльнай базы. Музей прысвечаны гэтаму роду войскаў, часткі якога размяшчаліся ў Беларусі з 1960 па 1990 год, з’явіўся летась.
Папаўненне фондаў цікавымі артэфактамі і аказанне грашовай падтрымкі робяць былыя афіцэры. Заснавальнік і дырэктар установы, падпалкоўнік Леў Злобін.
– Комплекс быў спачатку перададзены Міністэрству абароны Беларусі, пасля будынак быў знішчаны, вайсковая тэхніка была знішчаная у адмысловых арсеналах, а некаторыя аўтамабілі былі накіраваныя ў народную гаспадарку. Цяпер ад комлексу нічога не засталося.
Музейную экспазіцыю Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння раней зрабілі ў Пружанах, але яна значна саступае Пінску па масштабам колькасці артэфактаў і тэхнічным абсталяванні.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
