У мястэчку Межава на Аршаншчыне знішчаюць будынкі вінакурні Любамірскіх



У мястэчку Межава Аршанскага раёна збіраюцца знесці рэшткі былой вінакурні Любамірскіх, што адносяцца да сярэдзіны 19 стагоддзя. І ўжо знішчылі будынак спіртзаводу, пад пагрозай зносу яшчэ шэраг збудаванняў.

Краязнаўца Віктар Міхасёў распавёў пра тое, што патрабуецца, каб абараніць гістарычныя мясціны, і якая ў гэтым роля дзяржавы.

– Што могуць зрабіць актывісты? Абараніць зваротамі да ўлады. Запрашэннем сюды спецыялістаў, калі, канешне, мы гэта зможам зрабіць, запрасіць гісторыкаў, каб яны маглі даць нейкія заключэнні. І надзея на тое, што ўлада прысухаецца да нашых заўвагаў, да нашых лістоў, і спыніць разбурэнне помнікаў, будзе рабіць далейшыя крокі па іх захаванню, па іх аднаўленню.  

Па словах Віктара Міхасёва, многія помнікі ў мястэчках Смаляны, Юрцава, Межава і іншых патрабуюць аховы і аднаўлення. Пры гэтым Аршанскі райвыканкам нават не ўнёс Воршу і Смаляны ў спіс гістарычных месцаў. І гэта кепска адбіваецца на помніках гістарычнай спадчыны, якая знаходзяцца тут. У старажытнай Воршы, якой ужо 951 год, ўжо 11 гадоў гістарычны музей не мае пастаяннай экспазіцыі. А ў Смалянах занядбаны амаль усе гістарычныя будынкі.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Аршанскі раён

фота Віктара Міхасёва