У мясцовых уладаў няма ні грошай, ні абяцанак
Жыхары 6-га мікрараёну Мікашэвічаў, якія не дачакаліся ў 2016 годзе абяцанага рамонту дарог, звярнуліся са скаргай у райвыканкам з пытаннем, куды ідуць іх падаткі на дарогі падчас тэхнічнага агляду. Адбыўся сход з удзелам мясцовага і раённага начальства.
Але абураныя людзі не пачулі нават чарговых абяцанак, кажа арганізатар скаргі актывіст кампаніі “Наш горад” Леанід Дубаносаў:
– Дырэктар ЖКГ зрабіў справаздачу, што кожны год ён падсыпае дарогі. Людзі сказалі, што не бачаць гэтага. Намесніца старшыні гарвыканкама сказала, што будуць старацца нешта зрабіць, але грошай няма. Камісія з Лунінецкага райвыканкама таксама паведаміла, што грошай няма і абяцаць яны нічога не будуць.
Паводле Леаніда Дубаносава, шостаму мікрараёну ўжо 20 гадоў, а дарогі ні разу не бачылі рамонту. Жыхары мікрараёну больш не будуць цярпець безгаспадарчасці мясцовага начальства і маюць намер змагацца за сваё права мець нармальныя дарогі.
[youtube id=”fiSbqJqoJbA”]
Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы