Бліжэйшыя пяць дзён надвор’е ў Беларусі не зменіцца



Пад абаронай шырокага антыцыклону ў гэтыя выхадныя дні і ў першай палове наступнага тыдня будзе па-асенняму камфортна і цёпла, паведаміў Белгідрамет. Ападкаў не чакаецца, але ў начны час з-за выхалоджвання паветра пры ясным небе не абыдзецца без туманаў.

13 кастрычніка без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ў асноўным + 3—9°С, у асобных раёнах ад 0 да +2°С, днём максімальная тэмпература складзе +14—20°С.

14—15 кастрычніка без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3—8°С, месцамі паветра астудзіцца да 0 — +2°С, максімальная тэмпература днём +14—20°С.

16—17 кастрычніка без ападкаў. Ноччу і ў ранішнія гадзіны месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +2—9°С, максімальная днём +14—20°С.

belapan.by