У нацыянальным аэрапорце Менск здзейсніў аварыйную пасадку паштовы самалёт



У нацыянальным аэрапорце Менск 24 ліпеня здзейсніў аварыйную пасадку паштовы самалёт.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе аэрапорта, паштовы самалёт кампаніі Transaviabaltika, які выконваў рэйс Вільня — Менск, па тэхнічных прычынах прызямліўся каля 9.30.

Паветранае судна было эвакуяванае. Ніхто не пацярпеў, самалёт не пашкоджаны.