У Навагоднюю ноч у Ляйпцыгу згарэлі сем машын арміі ФРГ
Сем аўтамабіляў Бундэсвера (узброеныя сілы ФРГ) згарэлі мінулай ноччу ў Ляйпцыгу. Пра гэта паведамілі ў пятніцу ў паліцыі горада.
Джыпы – усяго 10 машын – знаходзіліся на паркоўцы аднаго з аўтацэнтраў. Праваахоўныя органы зыходзяць з таго, што іх наўмысна падпалілі. У цэлым жа мінулая ноч у Ляйпцыгу прайшла спакойна, адзначылі ў паліцыі.
У Берліне цягам ночы ў аддзяленне аказання хуткай дапамогі было дастаўлена каля дзясятка чалавек, якія пацярпелі пры выбуху піратэхнікі. Пераважна гаворка ідзе пра апёкі і пераломы, але ў двух выпадках лекарам давялося ампутаваць канечнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
