У Наваполацку ЛПП будзе пераўтвораны ў папраўчую калонію



У адпаведнасці з указам прэзідэнта № 223 ад 23 чэрвеня 2017 года ў Наваполацку ліквідуецца лячэбна-працоўны прафілакторый № 8. На яго базе будзе створана папраўчая калонія № 1. Тэкст указа размешчаны 27 чэрвеня на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Ураду даручана ажыццяўляць фінансаванне стваранай папраўчай калоніі № 1 „у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў і арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы”.

У адпаведнасці з указам Міністэрства ўнутраных спраў павінна ў трохмесячны тэрмін забяспечыць ва ўстаноўленым парадку ліквідацыю лячэбна-працоўнага прафілакторыя № 8 і дзяржаўную рэгістрацыю папраўчай калоніі № 1.

belapan.by