У Наваполацку падчас рамонту ва ўніверсітэце загінуў рабочы
У Наваполацку падчас рамонтных работ корпуса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па вуліцы Блахіна загінуў рабочы, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пры ажыццяўленні дэмантажу парэнчаў лесвічных пралётаў работнікі скідалі іх з чацвёртага паверху на зямлю праз акно, не пераканаўшыся ў бяспецы.
У выніку работнік 1964 года нараджэння, які знаходзіўся ўнізе, быў траўмаваны элементам парэнчаў і памёр на месцы.
Фота t.me/studentyBY
