У Наваполацку пракацілася хваля ператрусаў



У аўторак, 16 лістапада,  па Наваполацку пракацілася хваля ператрусаў. Правабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе пра мінімум 5 ператрусаў. Сярод тых, у каго ён адбыўся, — Іна Саюнова, да якой прыйшлі на працу. Яе муж — слесар завода «Палімір» Дзмітрый Саюноў — зараз знаходзяцца на сутках. Таксама ў горадзе была затрыманая на 72 гадзіны па крымінальнай справе Ірына Гурчонак. У яе знайшлі 50 экзэмпляраў «Віцебскага весніка».

Паведамляецца пра затрыманне ў Менску Марыны Сачыўка і Вольгі Мельнікавай.

Віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую абвесцілі ў вышук — на яе заведзеная справа за абразу Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя