У Наваполацку правяраюць працэнт вакцынацыі настаўнікаў перад новым навучальным годам



У Наваполацку на гэтым тыдні пачалася прыёмка школ да новага навучальнага года. Сярод іншага правяраючыя звяртаюць увагу на працэнт вакцынацыі супрацоўнікаў галіны адукацыі.

Камісія аглядае навучальныя і спартовыя памяшканні, кухонны блок, санітарна-гігіенічны вузел. Правяраюць і працэнт вакцынацыі педагагічнага, тэхнічнага персаналу школ, піша ў інстаграме novayaby.

Па словах галоўнага ўрача Наваполацкай ЦГБ Ірыны Шемянковай, у Наваполацку вакцынавалася 9,5% гараджан. Гэта ў асноўным медработнікі і спецыялісты сацыяльнай сферы.

Свядомасць праяўляюць і педагогі – па апошніх дадзеных каля 38% ад агульнай колькасці занятых у галіны засцераглі сябе, – цытуе галоўнага лекара газета гарвыканкама.

gorod214.by