У Наваполацку затрымалі прафсаюзнага лідара з „Нафтана”



3 верасня быў затрыманы работнік завода «Палімір», намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «НАФТАН» Вадзім Міхайлаў.

3 верасня быў затрыманы работнік завода «Палімір», намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «НАФТАН» Вадзім Міхайлаў.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Стачка Нафтана», аўтамабіль Міхайлава спынілі інспектары ДАІ. Пасля яго адвезлі ў наваполацкі ГАУС, дзе склалі пратакол за налепку герба «Пагоня» на багажніку машыны.

Да суда, які адбудзецца 6 верасня, Вадзім Міхайлаў будзе знаходзіцца ў ЦІПе Наваполацка.