У Нідэрляндах турмы зачыняюцца з-за недахопу злачынцаў



У Нідэрляндах турмы працягваюць зачыняцца з-за недахопу злачынцаў, паведаміла ў сераду брытанскае выданне „Індэпендэнт”.

Паводле яго дадзеных, пяць нідэрляндскіх турмаў павінны зачыніцца да канца лета 2017 года, ідучы за стабільным зніжэннем ўзроўню злачыннасці ў краіне.

Закрыццё гэтых папраўчых устаноў прывядзе да скарачэння амаль 2 тыс. працоўных месцаў. Аднак 700 з гэтых працаўнікоў змогуць атрымаць пасады ў іншых сферах праваахоўнай сістэмы.

У 2013 годзе па прычыне недахопу злачынцаў у Нідэрляндах ужо зачынілася 19 турмаў.

Акрамя таго, у верасні мінулага года адной з нідэрляндскіх турмаў прыйшлося звярнуцца да „імпарту” 240 зняволеных з Нарвегіі, каб падтрымаць працу ўстановы, адзначае выданне.

interfax.by