У нядзелю ў Беларусі мусяць адбыцца антываенныя пратэсты



27 лютага – рэферэндум і пратэст. Платформа Голас канстатуе, што зараз беларусы вырашаюць лёс сваёй краіны, і гэта ўжо не пытанне так званага канстытуцыйнага рэферэндуму.

Цытата: „Калі вы супраць удзелу Беларусі ў ваеннае агрэсіі і знаходжання войскаў Расеі на нашай тэрыторыі, прыходзьце 27 лютага да ўчасткаў галасавання і выкажыце свой пратэст”.

Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікаюць збірацца на ўчастках заўтра, у нядзелю а 14:00 БЧ, і выкарыстоўваць чэргі як нагоду, каб масава заставацца на вуліцы. У бюлетэнях раяць паставіць два крыжыкі, а тым паведаміць у бот Голаса, як вы прагаласавалі, і пры магчымасці далучыць фотаздымак бюлетэня.

[manual_related_posts]