У нядзелю ў Берасці людзі могуць зноў выйсці на плошчу



Берасцейцы гатовыя да пратэстаў. Яны не згодныя з Дэкрэтам №3 і не баяцца выходзіць на плошчу. Такія вынікі апытання на цэнтральных вуліцах Берасця.

Улада нас не чуе, яны забіраць у нас апошнія грошы і не прадстаўляюць магчымасць працы, – такія асноўныя адказы грамадзянаў на вуліцах абласнога цэнтра.

Можа ўрад зразумее, што здарыцца паўтор Майдана, кали гэта не закончыцца. Бо куды далей так дзерці грошы з народа. Хопіць. Ужо ўсё пабудавана, што ім патрэбна было.

– Калі зусім няма працы – то або пратэст, або шукаць працу ў іншай краіне, дзе ёсць праца.

– Працы няшмат у Берасці. Я лічу, што трэба ісці насустрач людзям, наперш прадставіць ім працу.

Не выключана, што ў нядзелю, 26 лютага, грамадзяне паўторна выйдуць на акцыю пратэсту, у тым ліку ў абласных цэнтрах.

19 лютага на вуліцы ў Беларусі агулам выйшла каля дзесяці тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя