У нядзелю ў Пінску адбыліся масавыя затрыманні



Каля аддзялення міліцыі затрымалі чатырнаццаць пінчукоў, якія прыйшлі сустракаць з сутак актывіста Аляксея Пілаўца. Пасля апытання ўсіх адпусцілі. Яшчэ пяцярых затрымалі ў горадзе. Нібы падставай стала разбіральніцтва па факце пашкоджання невядомымі аўтамабіля суддзі Дзмітрыя Свіціна.

Праваабаронца Вераніка Іванова адзначае, што ўлады па-ранейшаму вераць у эфектыўнасць рэпрэсій:

– Ім здаецца, што калі яны асобных людзей прыбяруць з вуліцы, то раптам спыніцца ўсялякае абурэнне. На маршы свабоды была вялікая колькасць людзей. Няўжо яны і сапраўды думаюць, што гэтыя людзі раптам палюбілі ўладу і Лукашэнку. Так, я згодная, што людзі запужаныя, але ўладу яны сталі ненавідзець яшчэ больш. Кіраваць народам, які цябе ненавідзіць у прынцыпе немагчыма ні ў маштабах горада, ні ў маштабах краіны.

Па падліках Веранікі Івановай, у Пінску са жніўня па сённяшні дзень, штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі пакаралі звыш 300 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя